У Варшаве прайшоў Катыньскі марш ценяў



Некалькі сотняў рэканструктараў з розных гарадоў Польшчы, апранутых як палонныя афіцэры, што былі забітыя ў Катыні ў 40-х гадах мінулага стагоддзя, прайшліся вуліцамі польскай сталіцы. На пачатку калоны ехала машына катаў НКУС – так званы “чорны варанок”. Прафесар Веслаў Ян Высоцкі з Універсітэта кардынала Стэфана Вышыньскага прыгадвае, што ў Катыні загінула эліта польскага народа:

– На падставе таго, што ведаем сёння, колькасць забітых афіцэраў складае 27 тысяч. Калі гаварыць пра колькасць усіх ахвяраў, то калісьці мы налічылі каля 50 тысяч. А сёння мы ўжо гаворым пра амаль 70 тысяч ахвяраў.

У час Катыньскага маршу ценяў калона пераапранутых афіцэраў спынілася каля касцёла Святога Крыжа ў Варшаве, каб прачытаць апошнія лісты загінулых да сваіх сем’яў. Марш прайшоў у дзявяты раз.

Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава

Фота аўтаркі