У Варшаве прайшоў Марш “Для жыцця і сям’і”



У 140 гарадах Польшчы праходзяць Маршы “Для жыцця і сям’і”. У Варшаве у шэсці прыняла ўдзел больш за тысячу чалавек, людзі выходзілі цэлымі сем’ямі, не бракавала на маршы малых дзетак ды цяжарных жанчын.

2015-05-31_Zavalnia_Varsava_Mars_zyccia_i_siamji_fota (1)

Удзельнікі мерапрыемства зазначаюць, што сям’я – гэта каштоўнасць, якую трэба абараняць:

– Абарона сям’і – гэта вельмі важна. Бо гэта стварае чалавека, гатуе яго да жыцця, вучыць любіць.

– Я не магла не прысутнічаць на Маршы, таму я сюды прыехала і святкую з іншымі, бо гэта вялікая справа.

– Сям’я – вельмі важная як для ўсяго грамадства, так і для асобных грамадзян.

– Без добрай сям’і не будзе здаровага чалавека. Вера і сямейныя каштоўнасці – гэта тое, на чым базуецца сям’я.

Таксама адной з асноўных ідэяў шэсця быў заклік да абароны жыцця ненароджаных дзяцей.

2015-05-31_Zavalnia_Varsava_Mars_zyccia_i_siamji_fota (8)

Марш “Для жыцця і сям’і” актыўна падтрымліваецца Каталіцкай Царквой.

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава

Фота аўтара