У Варшаве запусцілі бясплатны трамвай з дармовай кавай



Замест звычайных сядзенняў у гэтым трамваі – канапы з падушкамі, а замест кампосцераў і кантралёраў – бясплатная кава і афіцыянты. Такую незвычайную рэкламу вырашыла зрабіць кампанія, што гандлюе кавай.

2015-10-26_Zavalnia_kauny_tramvaj_fota (1)

Кажа супрацоўнік кампаніі Tchibo Міхал:

– Мы прадстаўляем фірму Tchibo. Праводзім рэкламную кампанію новага прадукту, якім з’яўляецца кава Tchibo for black ‚n white. У рэкламным трамваі з такой самай назвай Black ‚n white праводзім кампанію, дзе можна задарма паспрабаваць кавы. Праезд таксама з’яўляецца бясплатным.

Рэкламны трамвай ездзіць па папулярных маршрутах у цэнтры Варшавы і спыняецца на ўсіх прыпынках. Натрапіць на яго можна ў раёне Цэнтральнага вакзала і Нацыянальнага стадыёна.

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя