У выходныя Беласток будзе міжнароднай сталіцай вулічнага танца



У выходныя Беласток будзе міжнароднай сталіцай вулічнага танца. Тут ўжо другі год запар пройдуць танцавальныя спаборніцтвы Street Noise. Танцоры паспаборнічаюць у катэгорыях хіп-хоп, бі-боінг, шоў-кэйс і фрыстайл. Сёлета мерапрыемства мае міжнародны характар. У Беласток з’едзе 50 канкурсантаў з 5 краінаў свету.

Кажа арганізатар фестывалю Марта Мольска з групы Do It Crew:

— Ужо пацвердзілі свой прыезд танцоры з Літвы, Расеі, Украіны, таксама мы дапамагалі ў афармленні віз з Беларусі. І мы рады, бо ў параўнанні з мінулым годам мы падвоілі колькасць канкурсантаў.

Фестываль вулічных танцаў Street Noise пройдзе ў беластоцкім Клубе Гвінт. У суботу танцоры пакажуць свае здольнасці ў адборачных этапах, а сам фінал пройдзе ў нядзелю ў 12 гадзін.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток