Уганараваны лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Веслава Казанэцкага



Юры Плютовіч і Міхал Ксёнжак сталі лаўрэатамі ХV літаратурнай прэміі прэзідэнта Беластока імя Веслава Казанэцкага.

1V

Юры Плютовіча ўзнагародзілі за шматгадовую творчасць, улічваючы ягоны апошні зборнік «Восень 2014». Міхала Ксёнжака журы ўзнагародзіла за рэпартаж «Дарога 816». Узнагароды пераможцам  уручыў  прэзідэнт горада Тадэвуш Трускаляскі:

– Маю вялікі гонар абвясціць, што ўзнагароды прэзідэнта Беластока імя Веслава Казанэцкага за 2015 год атрымлівае Міхал Ксёнжак . Другім лаўрэатам стаў Юры Плютовіч. Сардэчна віншую!

Сярод намінаваных былі таксама Анна Камінская з кнігай «Сімона – расповед пра незвычайнае жыццё Сімоны Коссак», а таксама Януш Тараненка за свой паэтычны зборнік «Мінуўшчына».

Узнагароджанне прайшло ў Цэнтры імя Людвіка Заменгофа ў Беластоку.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара