Украіна па-ранейшаму ў лідарах па карупцыі



Украіна па-ранейшаму застаецца надзвычай карумпаванай дзяржавай. Пра гэта сведчаць сацыялагічнае даследванне Кіеўскага міжнароднага інстытута сацыялогіі. Згодна таго ж даследвання, 58% апытаных упэўненыя, што карупцыя з’яўляецца неадемнай часткай жыцця ў сучаснай Украіне.

Згодна сацыялагічнага даследвання, 40% украінцаў цягам апошніх 12 месяцаў хоць адзін раз давалі хабар. Найбольш скарумпаванай застаецца ўкраінская медыцына: кожны трэці ўкраінец плаціць за тую медычную дапамогу, якая па закону павінна надавацца бескаштоўна. На другім месцы – сфера адміністратыўных паслуг: з 9% апытаных вымантачвалі грошы за афармленне дакументаў і выдачу даведак. 8% украінцаў даюць хабары ў школах і на працы. Пры гэтым дарожная міліцыя, якая яшчэ нядаўна была на першым месцы па скарумпаванасці, цяпер толькі на чацвёртым месцы ў рэйтынгу карупцыянераў: хабары праваахоўнікам за апошні год давалі толькі 6% украінцаў.

За апошнія месяцы ва Украіне прайшло некалькі гучных арыштаў скарумпаваных высокапасадоўцаў. Дзейнічае закон пра люстрацыю, створанае Антыкарупцыйнае бюро. Але ж узровень скарумпаванасці па-ранейшаму застаецца высокім.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя