Украіна ўздымаецца ў рэйтынгу свабоды СМІ



„Рэйтынг свабоды СМІ ва Украіне мае тэндэнцыю да павышэння ў апошнія гады, якія паследвалі за падзеямі на Майдане. А з прыняццем новых заканадаўчых актаў, сітуацыя павінна яшчэ больш палепшыцца,” – спадзяецца Таццяна Матычак – галоўны рэдактар сайта stopfake.org, на якім публікуюцца абвяржэнні расейскай дэзінфармацыі.

– Маем новы закон, які абавязвае ўсе тэлеканалы і радыёканалы паведамляць пра ўсіх уладальнікаў. Не толькі пра вялікіх, але і пра дробных. Гэта дапаможа зразумець, хто ўплывае на палітыку СМІ. Бо ў нас СМІ кантралююцца алігархамі, якія часам не даюць журналістам казаць праўду, і таму я думаю, што паступова мы будзем прымаць усё больш законаў і будзем паднімацца ў рэйтынгу.

Украіна займае 127-е месца ў рэйтынгу свабоды слова па дадзеных штогадовага дакладу міжнароднай арганізацыі „Рэпарцёры без межаў”. Для параўнання Беларусь займае ў гэтым рэйтынгу 157-е месца са 180 краінаў свету.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя