Украінец вёз у Беларусь рэкордную кантрабанду антыкварыяту



Рэкордная партыя кантрабанднага антыкварыяту затрыманая на ўкраінска-беларускай мяжы. Грамадзянін Украіны паспрабаваў незаконна ўвесці ў Беларусь вялікую партыю банкнотаў часоў Расейскай Імперыі.

Больш падрабязна распавядзе наш украінскі карэспандэнт Марцін Война.

Антыкварныя банкноты спрабаваў пераправіць у Беларусь 32-гадовы жыхар Ровенскай вобласці. Кантрабанду ён перавозіў класічным спосабам – за падкладкай гаспадарчай сумкі. Усяго ў парушальніка знайшлі 144 антыкварныя купюры Расейскай імперыі канца XIX  – пачатку XX ст., вартасцю 3, 5, 10 і 25 рублёў.

Ва Украіне не надта багата калекцыянераў-баністаў, якія цікавяцца банкнотамі часоў царскай Расеі. Відавочна, кантрабандыст імкнуўся прадаць гэты тавар у Беларусі ці ў Расейскай Федэрацыі, дзе попыт на такія банконты вышэйны. Але і там рынкавыя кошты на іх невялікія – у сярэднім, ад 5 да 15 даляраў за адзін намінал.

Парушальніку пагражае ад трох да сямі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй прадметаў кантрабанды.

Пра затрыманне кантрабандыста паведамляе прэсовы аддзел Упраўлення Службы Бяспекі Украіны па Ровенскай вобласці.

^707E38F8E07760C5127DD697B993FF67DCBD6EAF2C7C135438^pimgpsh_fullsize_distr

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: УСБУ па Ровенскай вобласці