Украінскія блогеры плануюць 18 і 19 траўня байкатаваць Facebook



Група ўкраінскіх інтэрнэт-актывістаў заклікала суайчыннікаў байкатаваць Facebook 18 і 19 траўня ў адказ на блакаванне мадэратарамі гэтай сацыяльнай сеткі некаторых паведамленняў украінцаў.

Такім чынам арганізатары байкоту спадзяюцца змусіць галаву карпарацыі Facebook Марка Цукерберга змяніць пункт гледжання на просьбу 50 тысяч украінскіх інтэрнэт-карыстальнікаў, якія папрасілі яго спыніць палітыку масавых банаў ва ўкраінскім сегменце.

Марк Цукерберг вызнае, што выдаленне постаў украінскіх карыстальнікаў Facebook сапраўды здараюцца. Прычынай іх мадэрацыі ён назвае агрэсіўнасць некаторых паведамленняў. Пры гэтым Цукерберг абвяргае інфармацыю пра тое, што ўкраінскі сегмент Facebook нібыта мадэруецца з Расеі. Мадэрацыю ўкраінскіх постаў, згодна яго словаў, ажыццяўляе міжнародная каманда ў Дубліне.

Пакуль украінскія інтэрнэт-актывісты разаслалі каля 10 000 заклікаў да блакавання. Рэакцыі Марка Цукерберга на гэтую акцыю пакуль няма.

Для Беларускага Радыё Рацыя – Марцін Война, Украіна.