Украінскія шахцёры перакрылі шашу Ковель – Львоў



Паблізу ўкраінска-польскай мяжы заблакаваная аўтамабільная шаша Ковель-Львоў. Трасу перакрылі супрацоўнікі шахты «Нававалынская» на знак пратэсту супраць хранічнага нявыплаты зарплаты. Пратэстоўцы сцвярджаюць, што агульная запазычанасць па зарплаце за апошнія тры месяцы складае ўжо каля 14 мільёнаў грыўняў.

шахцёры 2

Больш падрабязна распавядзе наш украінскі карэспандэнт Марцін Война.

— Пратэстны пікет шахцёраў перакрыў мост праз Заходні Буг, акурат на мяжы Львоўскай і Валынскай абласцей. Пратэстоўцы, ў колькасці каля 60 чалавек, не прапускаюць праз мост ніякі транспарт. Выключэнне робіцца толькі для пажарных машын, машын хуткай дапамогі, а таксама аўтамабіляў, дзе сярод пасажыраў ёсць інваліды і дзеці.

Супрацоўнікі шахты № 1 «Новавалынская» сцвярджаюць, што такім чынам хочуць прывабіць ўвагу кіеўскіх уладаў да праблемы нявыплаты зарплаты. Паралельна пратэстнай акцыі на трасе Ковель-Львоў пяцёра прадстаўнікоў шахцёрскага прафсаюза выправілася ў Кіеў, дзе яны збіраюцца распачаць бестэрміновую галадоўку каля Адміністрацыі Прэзідэнта Украіны на вуліцы Банкавай.

 

 

У тым разе, калі ўлады не звярнуць увагу на праблему шахцёраў, апошнія абяцаюць распачаць бестэрміновую галадоўку.

 Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: volynnews.com