Ноччу баевікі працягнулі абстрэлы пазіцый сіл АТА (абноўлена)



З учарашняга вечара да раніцы баевікі не спынялі абстрэлы пазіцый сіл АТА на Данбасе. З мінамётаў і артылерыі баевікі вялі агонь па Гнутава і Мар’інцы. Паведамляе прэс-цэнтр АТА.

Пра гэта паведаміў міністр абароны Украіны Сцяпан Палтарак, напісаў у Facebook журналіст Раман Бачкала.

11377357_955023334550056_2824791308242222658_n

„Толькі што быў на прыёме ў Міністра абароны Сцяпана Палтарака. Сёння сапраўды сепары рэзка актывізаваліся. Але не па ўсёй лініі фронту, а на пэўным кірунку – Мар’інка, Краснагораўка. Штурмавыя дзеянні суперніка пачаліся ў 4:10. Па стане на цяпер яны спыненыя. У нас 7 параненых. Загінулых няма. Сітуацыя пад кантролем”, – напісаў ён.

Сепаратысты Данецкай Народнай Рэспублікі ў парушэнні ўсіх Менскіх пагадненняў распачалі сёння наступ на Мар’інку ў Данецкай вобласці.

З падрабязнасцямі – наш украінскі карэспандэнт Марцін Война:

 – Атака баявікоў на Мар’інку распачалася з абстрэлаў украінскіх пазіцый з мінамётаў, гаўбіц і рэактыўных сістэм “Град”. Пасля чаго горад заатакавалі танкі і пехацінцы. У штабе Антытэрарыстычнай аперацыі паведамляюць пра 20 танкаў і паўтары тысячы баявікоў. Украінскія вайскоўцы, якія абараняюць Мар’інку, сцвярджаюць, што пехацінцы апранутыя ў камуфляж з шэўронамі Міністэрства абароны Расейскай Федэрацыі. Страты з украінскага боку і з боку сепаратыстаў пакуль невядомыя. Украінскія вайскоўцы паведамілі, што захапілі ў палон параненага расейскага салдата.

Каля 15 гадзін па кіеўскім часе баявікі ДНР заявілі пра захоп Мар’інкі. Праз поўгадзіны ў Міністэрстве абароны Украіны абверглі гэтую заяву, але прызналі, што “сітуацыя ў раёне гэтага населенага пункта крытычная”.

У Кіеве ўжо адрэагавалі на наступ сепаратыстаў. “Сустрэча кантактнай групы ў Менску сарваная. Напярэдадні саміту Вялікай Сямёркі Расея загадала тэрарыстам распачаць вайсковую аперацыю”, – заявіў сёння ўкраінскі прэм’ер Арсеній Яцэнюк.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя, Украіна.

Фота © AFP 2015/ Genya Savilov