Украінскую спявачку могуць арыштаваць пасля вяртання з Масквы



Папулярную ўкраінскую спявачку Ірыну Білык могуць арыштаваць пасля таго, як яна вернецца на радзіму з Масквы.

irina-bilik-e1411408256933

З падрабязнасцямі – наш украінскі карэспандэнт Марцін Война.

Прычынай арышту эстраднай выканаўцы можа стаць яе наведванне анэксаванага Крыма. Пры гэтым Ірына Білык свядома парушыла Адміністрацыйны кодэкс Украіны, дзе прапісаны нормы наведвання часова акупаваных тэрыторый. За падобнае парушэнне заканадаўства перадугледжвае штраф ці арышт.

У Крыме Ірына Білык бавіла час на фестывалі “Дзцячая Новая Хваля”, арганізаваным прамаскоўскімі ўладамі.  Магчыма, гэтая паездка спявачкі ў Крым так і засталася б незаўважнай, калі б Філіп Кіркораў, які таксама прысутнічаў на фестывалі, не выклаў бы ў Instagram яе фотаздымкі.

Пакуль Ірына Білык знаходзіцца ў Маскве. На абвінавачванні ў свой бок яна адрэагавала такім чынам: “Пётр Парашэнкі і Уладзімір Пуцін павінны ўзяцца за рукі і замірыцца”.

За часамі прэзыдэнцтва Віктара Януковіча спявачка Ірына Білык рэгулярна брала ўдзел ва ўсіх канцэртах, арганізаваных “Партыяй Рэгіёнаў”, за што неаднаразова падвяргалася абструкцыі з боку ўкраінскіх патрыётаў.

Марцін Война, Беларуская Радыё Рацыя