Украіну абралі сябрам Рады Бяспекі ААН



Украіна абраная нясталым сябрам Рады Бяспекі ААН на 2016-2017 гады. За такое рашэнне прагаласавалі 177 краін з 193 сяброў Генасамблеі ААН.

Украіна ўжо тройчы абіралася ў склад непастаянных сяброў Рады бяспекі ААН, апошні раз у 2001-2002 гг.

Акрамя Украіны, гэты ж статус атрымалі Японія, Егіпет, Сенегал і Уругвай.

Новыя непастаянныя сябры Рады бяспекі пачнуць выконваць свае абавязкі 1 студзеня 2016, замяніўшы сабой Чад, Чылі, Іарданію, Літву і Нігерыю.

У Раду Бяспекі ААН уваходзяць 15 краін. Пастаяннымі сябрамі арганізацыі з’яўляюцца толькі пяць з іх: Вялікабрытанія, Кітай, Расея (як правапераемніца СССР), ЗША і Францыя. Яны таксама маюць права вета падчас галасавання.

Паводле pravda.com.ua

Фота ipress.ua