Уладзімір Пятрочук: У Белавежскай пушчы павінен быць адзін гаспадар



Падляшскія дэпутаты заклікаюць да кампрамісу ў справе сітуацыі ў раёне Белавежскай пушчы. Польскае Міністэрства асяроддзя нібыта выдала дазвол на высечку 180-ці тысяч кубаметраў дрэваў у пушчы. Паволе міністэрства, высечка звязаная з тым, што шматлікія хвоі – пашкодажныя караедам. Паводле ваяводскага дэпутата ад левых дэмакратаў Уладзіміра Пятрочука, дыскусіі на гэтую тэму цягнуцца 20 гадоў. Пакутуе ад гэтага як сама пушча, так і людзі:

– У пушчы павінен быць адзін гаспадар. У дарозе кампрамісу вызначаны спосаб, якім будзем ахоўваць пушчу, і якім будзем тут гаспадарыць. Гэта павінна быць павязана з праграмімі, якія ўжо гатовыя і служаць для развіцця рэгіёну вакол Белавежскай пушчы, таму я запрапанаваў прапанову, якую, маю надзею, прыме Соймік ваяводства.

Не выключана, што на сённяшняй сесіі Соймік ваяводства выступіць з прапановай, каб урад Польшчы як мага ў больш кароткі тэрміны вырашыў праблему пушчы. Прапанова мае трапіць да прэм’ера Беаты Шыдла і міністра навакольнага асяроддзя Яна Шышкі.

* * *

Будучыню Белавежскай пушчы не можна абмяркоўваць толькі ў кабінетах міністэрства асяроддзя Польшчы. Так лічаць падляшскія сябры партыі „Разам” і прапануюць дэбаты ўсіх зацікаўленых лёсам Пушчы. Паводле прадстаўніка „Разам” Караля Высоцкага, трэба як мага хутчэй супольна з рознымі асяроддзямі вырашыць найлепшы сцэнарый для пушчы.

– Хацелі мы запрасіць леснікоў, прадстаўнікоў мясцовага самакіравання, міністэрства, эколагаў, навукоўцаў і жыхароў прылеглых па пушчы населеных пунктаў, якія таксама павінны мець свой голас у гэтай справе.

Дэбата “Разам для пушчы” пройдзе ў пятніцу 26 лютага ў 18 гадзін у памяшканнях жыллёвага кааператыва па вуліцы святага Роха 11/1.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя