Ура, канікулы!



Пасля 10 месяцаў вучобы прыйшло чаканае заканчэнне навучальнага года. Сёння ў школах праходзяць урачыстыя мерапрыемствы з удзелам дзяцей, настаўнікаў і бацькоў.

DSC02102

Завяршэнне навучальнага года – гэта і магчымасць  падсумаваць дасягненні вучняў, кажа намесніца дырэктара Пачатковай школы №4 з беларускай мовай навучання ў Беластоку Ёланта Кузміцка:

– У нас добрыя вынікі ў спартовых спаборніцтвах, маем лаўрэатаў шматлікіх конкурсаў. Выдатную праэзентацыю на беларускай мове зрабіла ў канцы навучальнага года Аліна Ваўранюк. Для нас дасягненні нашых дзяцей – гэта мёд на сэрца!

– Нашы дзеці з аднаго боку вельмі радыя заканчэнню школы, а з другога – будуць сумаваць па сваіх школьных сябрах, па занятках.

Перад вучнямі і настаўнікамі два месяцы перапынку. Новы навучальны год пачнецца з 1 верасня.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара