Урачыстасць з нагоды Дня мытнай службы



Медалі за заслугі і падвышэнне па службе. Падляшскія памежныя функцыянеры святкуюць Дзень мытнай службы. Святочная сустрэча – нагода, каб падвесці вынікі працы і вызначыць мэты на будучыню.

img_6732

Сёлета падляшская мытная служба перадала ў бюждэт краіны два з паловай мільярды злотых. Гэта перадусім прыбытак з акцызнага падатку і падатку VAT ад імпарту. Як кажа прэс-сакратар мытнай службы ў Беластоку Мацей Чарнецкі, на ўсходняй мяжы кожныя дзве секунды адпраўляецца аўтамабіль альбо грузавік. Таксама расце колькасць нелегальных тавараў, якія спыняюць мытнікі:

– На мяжы Польшчы з Літвой затрымліваем нярэдка цэлыя грузавікі, набітыя кантрабандай цыгарэт. На мяжы з Беларуссю таксама частыя выпадкі кантрабанды. 

На падляшскіх памежных пераходах сёлета мытнікі адправілі амаль дзявяцьсот тысяч аўтамабіляў, трыста тысяч грузавікоў і 20 тысяч аўтобусаў. Дадаткова супрацоўнікі мытні з Падляшша дапамагалі ў забеспячэнні двух вялікіх мерапрыемстваў у Польшчы – Сусветных дзён моладзі ў Кракаве і Саміта НАТА ў Варшаве.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара