Урачыстасці да Дня пажарнага ў Бельску-Падляшскім



У Польшчы праходзяць мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня пажарнага.

DSC_3570

У час адной з урачыстасцяў у Бельску-Падляшскім развітаўся са службай павятовы камендант Дзяржаўнай пажарнай службы Ян Барташук. На мерапрыемстве прысутнічаў міністр Унутраных Спраў і Адміністрацыі Польшчы Яраслаў Зеліньскі. Падзякаваць за супрацоўніцтва прыбылі і прадстаўнікі беларускай пажарнай службы.

“Нашае супрацоўніцтва пачалося даволі даўно і праходзіла вельмі плённа,” – сцвярджае начальнік Камянецкага райаддзела МНС Уладзімір Іванюковіч:

– Гэта быў дзесьці 1999 год, з гэтага моманту і пачалося нашае ўзаемадзеянне. За гэты час мы шмат зрабілі. Падпісалі дамовы аб супрацы, на іх падставе атрымала развіццё пажарная служба як з беларускага боку, так і з польскага. Набывалася тэхніка, аварыйна-выратавальнае абсталяванне, вучылі пажарных выратавальнікаў. Узаемадзеянне вельмі важнае, і я мяркую,  што яно не завершыцца з сыходам пана Барташука.

Сёлета Дзяржаўнай пажарнай службе ў Бельску-Падляшскім спаўняецца 65 гадоў з дня заснавання.  Ян Барташук з’яўляўся яе камендантам з 1991г.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Бельск-Падляшскі

Фота аўтара