Усе канфесіі Бельска-Падляшскага на адной сцэне



У Бельскім доме культуры прайшоў экуменічны канцэрт калядак. На адной сцэне сустрэліся ўсе канфесіі Бельска-Падляшскага.

DSC_5504

На думку Альжбеты Фіёнік з Бельскага дому культуры, гэта незвычайная вечарыны, а калядка яднае ўсіх жыхароў горада:

– Прымаюць удзел праваслаўныя, католікі, пратэстанты, якія рыхтуюць вельмі цікавую праграму. Прыходзяць людзі рознага веравызнання, і вельмі цікава паглядзець, як яны супольна спяваюць калядкі. Калі поруч сядзяць і ксяндзы і бацюшкі – гэта вельмі цешыць.

Сябе паказалі 13 выступоўцаў – прыхадскія хоры, народныя калектывы ды калектывы, якія дзейнічаюць пры Доме культуры. Гучалі калядкі на польскай, беларускай, украінскай ды расейскай мовах. Вечарына прайшла 27 раз.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя