Ужо праз тыдзень пачнецца «Падляшская актава культур»



Каля 500 выступоўцаў,  20 калектываў і 21 мясцовасцяў — праз тыдзень стартуе дзявяты Міжнародны фестываль Падляшская актава культур. Рознакаляровая нацыянальная вопратка, жывыя танцы і фальклорная музыка, — ўсё гэта будзе можна ўбачыць і пачуць у час інаўгурацыі фестывалю ў Беластоку. На сцэне выступяць калектывы з Украіны, Турцыі ды Беларусі. «Канцэрт у Беластоку пачне беларускі калектыў «Лілея» з Менска», — кажа дырэктар фестывалю Анджэй Дырдал:

— З Менску будуць студэнты музычнай кансерваторыі: цымбалісты і цымбалісткі за сваім геніяльным прафесарам, якія выхаваў шматлікіх выдатных цымбалістаў, што граюць ва ўсіх гуртах у Беларусі. Гурты з-за ўсходняй мяжы ў нас заўсёды вельмі цёплы прымаюць, бо яны паказваюць вельмі добры ўзровень майстэрства.

У час Падялшскай актавы культур выступяць яшчэ два калектывы з Беларусі. Гэта польскі калектыў песні і танца «Хабры» з Гародні і ансамбль «Ніва» з Верцелішак. Фестываль наведае каля дваццаці мясцовасцяў на Падляшшы між іншым Белавежу, Гайнаўку, Бельск Падялшскі, Заблудаў, Саколку, Нараўку ды Гарадок.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя Беласток