Ва Украіне перанеслі паказ фільма “Валынь”



Гэта зроблена па рэкамендацыі Міністэрства замежных спраў Украіны. Многія ўкраінцы, якія ўжо паглядзелі польскі фільм, называюць яго “ілжывым” і “прапагандысцкім”.

Фільм “Валынь”, які цяпер знаходзіцца ў польскім пракаце, прысвечаны трагічным падзеям украінска-польскага супрацьстаяння на Валыні ў 1943 годзе, калі ў выніку ўзброенага канфлікту паміж Украінскай Паўстанцкай Арміяй і Арміяй Краёвай масава знішчалася польскае мірнае насельніцтва, але таксама і ўкраінскае.

Украінскі актывіст Аляксандр Есянчук кажа, што трэба ламаць узаемныя міфы і стэрэатыпы:

– Патрэбна пераадоленне стэрэатыпаў як украінскім, так і польскім бокам, паляпшэнне іх стасункаў. У прынцыпе, можа, варта было б пераняць досвед іншых народаў, кіравацца формулай “мы даруем вам, а вы даруеце нам”.

Нагадаем, што сёлета 22 ліпеня Сейм Польшчы прызнаў Валынскую трагедыю генацыдам. Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка выказаў шкадаванне ў сувязі з гэтым.

wolyn

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя