Ва Украіне праходзяць мясцовыя выбары



Ва Ўкраіне 25 кастрычніка праходзяць мясцовыя выбары. Выбаршчыкі вызначаць, хто будзе кіраваць гарадамі і сёламі, хто стане дэпутатамі ў абласных, гарадскіх, раённых і сельскіх саветах.

Пераможцы сёлетніх выбараў атрымаюць крэслы ўсяго на два гады. Пасьля завяршэньня рэформы па дэцэнтралізацыі ў 2017 годзе павінны адбыцца новыя выбары, на якіх украінцы выберуць мясцовую ўладу ўжо з новымі паўнамоцтвамі.

Адзначым, што мясцовыя выбары не адбудуцца ў анексаваным Расеяй Крыме, а таксама ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей, дзе фактычнай уладай з’яўляюцца прарасейскія баевікі з груповак ДНР і ЛНР.

Радыё Свабода