Вечар праваслаўных калядак у Гайнаўцы



Калядкі самых добрых выканаўцаў прагучалі ў Гайнаўцы. У мясцовым Доме культуры адбыўся гала-канцэрт у рамках «Гайнаўскіх сустрэч з праваслаўнай калядкай». На канцэрце выступілі тыя выканаўцы, якіх чальцы журы выбралі з ліку 26-ці, якія прымалі ўдзел у конкурснай частцы марапрыемства.

«Гэта прыемнае дасягненне і досвед», – кажа Бартэк Васілюк з квінтэту «Долгій Вечэр», які перамог у катэгорыі «Калектывы»:

– Мы не думалі пра перамогу, бо не мелі шмат вольнага часу, каб рыхтавацца. Таму цяпер вельмі радуемся, цешымся з гэтай перамогі. Першае месца ў такім конкурсе. Тым больш мы спяваем толькі адзін год. Гэта толькі год працы. Таму гэта вельмі добры вынік. Мы ўсім задаволеныя. Перадусім у нашым хоры спяваем царкоўную музыку. Таму славім Бога і ў калядках.

Галоўнымі арганізатарамі «Гайнаўскіх сустрэч з праваслаўнай калядкай» выступі Дэканальны інстытут праваслаўнай культуры, Таварыства «Прыхільнікі царкоўнай музыкі», а таксама Гайнаўскі Дом культуры.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гайнаўка

Фота аўтара