„Вечарыны царкоўнай музыкі” ў Бельску



Выступілі хоры з васьмі праваслаўных прыходаў – збольшага вясковых.

„Наладзіць агляд менавіта вясковых хораў, каб і яны маглі паказаць сябе – такая думка з’явілася, калі  цяжка захварэў”, – кажа арганізатар мерапрыемства айцец Пятро Снарскі:

– Гэта для гэтых хораў зроблена таму, што Гайнаўка мае міжнародны фестываль, куды прыязджаюць замежныя хоры, а тут толькі тыя, якія спяваюць на штодзень службах.

Чарговы канцэрт у межах мерапрыемства „Вечарыны царкоўнай музыкі” пройдзе ў нядзелю, 20 снежня ў Бельскім доме культуры. Пачатак а 17-й гадзіне.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара