Веслаў Мысліўскі атрымаў літаратурную ўзнагароду імя Францішка Карпіньскага



Веслаў Мысліўскі атрымаў у Беластоку Агульнапольскую літаратурную ўзнагароду імя Францішка Карпіньскага: «за творчасць, якая адкрывае метафізічнае вымярэнне чалавека».

Аўтар, лаўрэат шматлікіх літаратурных узнагарод, пісанне лічыць мастацтвам слова.

— У мяне заўсёды было мноства захапленняў, але ўсе яны ў выніку засяродзіліся на пісанні І гэта цяпер маё адзінае ў жыцці захапленне, якое таксама найбольш каштавала і каштуе для мяне. Каб пісаць я павінен адмовіцца ад шмат якіх рэчаў. Пісанне гэта таксама ўменне шмат ад чаго адракацца.

Узнагароду ўжо 22 гады прызнае Каталіцкае аб’яднанне «Civitas Christiana». Лаўрэата выбрала капітула пад старшынствам біскупа Гэнрыка Цярэшкі.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтара