Вікінгі, славяне ды балты захапілі Драгічын



Чарговы раз Драгічын на Падляшшы захапілі старажытныя ваяры, рамеснікі і нават вяшчуны. 11-ты раз тут праходзіць злёт вікінгаў, славянаў і балтаў.

SAM_3167

У даліне ракі Буг раскінулася вёска гістарычнай рэканструкцыі. Сваё майстэрства часоў ранняга сярэднявечча прэзентуюць кавалі, збройнікі і ганчары. Усе дзеі суправаджае фестываль старажытнай музыкі з удзелам гурта “Яварына” з Беларусі.

Расказвае арганізатар злёту Анджэй Глэмбіцкі:

– Штогод прыязджаюць да нас госці з Берасця, сёлета ёсць прадстаўнікі Менска. На фестываль прыязджаюць з усёй Польшчы.

Удзельніца гурта “Яварына”:

– Рэканструюем народную, сярэднявечную музыку, танцы. Праводзім варштаты. Усе ў захапленні.

Злёт вікінгаў, славянаў і балтаў працягнецца сёння да 17-ай гадзіны. Музыкі з гурта “Яварына” вучаць ахвотных традыцыйным беларускім танцам. Акрамя таго, пройдзе бітва паміж вікінгамі і славянамі.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Драгічын

Фота аўтара