Віктар Швед у Чыжах



У Комплексе школ у вёсцы Чыжы, што на Падляшшы, прайшла аўтарская сустрэча з Віктарам Шведам. Паэт расказаў дзеткам пра сваё прыватнае ды творчае жыццё.

DSC_3570

Найбольш плённы сябра Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” прачытаў некалькі сваіх твораў, а таксама паслухаў свае вершы ў выкананні вучняў.

“Чыжы непадалёк маёй роднай вёскі – Мора. Вельмі цешуся з гэтай сустрэчы,” – сказаў паэт Віктар Швед:

– У гэтай школе я выступаю ўжо чацвёрты раз. Я вельмі рэдка выступаю і цешуся, калі  з’яўляецца магчымасць паехаць на сустрэчу ў вёску. Тым больш, што гэта мая гміна, і тут былі дзеткі з Мора.

Віктару Шведу сёлета споўнілася 90 гадоў. Арганізатарам сустрэчы ў Чыжах з’яўляецца Беларуская Інтэрнэт-Біблятэка “Камунікат”.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара