„Віленская каталіцкая дыяцэзія ў 1925-1992″



Адносінам паміж хрысціянскімі канфесіямі на Віленшчыне ў ХХ стагоддзі прысвечана канферэнцыя “Віленская каталіцкая дыяцэзія ў 1925-1992”, якая праходзіць у Беластоку.

У канферэнцыі ўдзельнічае больш за 50 навукоўцаў, даследчыкаў ды святароў.

Як падкрэслівае Часлава Пачкоўская з Глыбокага, змаганне за сваю веру нельга атаясамліваць са змаганнем супраць іншай:

– Змагаліся за каталіцкую веру таму, што яна была там спрадвеку. У нашым касцёле ў Мосары, дзе да 1939 года была мяжа паміж Савецкай Беларуссю і Заходняй Беларуссю. Там у нас жылі каталікі, а ў па суседству жылі праваслаўныя, але людзі вельмі добра жылі разам.

Віленская дыяцэзія ад заканчэння Другой сусветнай вайны да 1991 года знаходзілася на тэрыторыі трох краін: Літвы, Беларусі і Польшчы.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя