Віртуальная вандроўка па Бельску-Падляшскім



Можна адправіцца ў віртуальны шпацыр па Бельску-Падляшскім. З’явілася аплікацыя, дзякуючы якой можна наведваць важныя аб’екты ды месцы горада.

byel

«Здымкі да аплікацыі былі выкананы летняй парой, таму гэта вельмі празрыстая вандроўка», – кажа Яцэк Пракапюк, які каардынаваў праект:

– Гэта тыповая аплікацыя, але не на смартфонах. Гэта шпацыр па горадзе. Пачынаецца з уступу лектара, а пасля ёсць два варыянты – можам чакаць, пакуль гэтая вандроўка адбудзеца аўтаматычна. А можам карыстацца ёй самі, выбіраць аб’екты: ратушу, цэрквы, касцёлы, паркі і інш.

Можна таксама наведваць амаль усе сакральныя ды культурніцкія аб’екты на тэрыторыі горада. Закладку ды спасылку на віртуальны шпацыр па Бельску-Падляшскім можна знайсці на сайце umbielskpodlaski.pl.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя