„Восеньскія сустрэчы” ў Старым Ляўкове



“Восеньскія сустрэчы з лакальнай творчасцю”. У святліцы ў Старым Ляўкове мясцовыя паэты і запрошаныя творцы з гміны Орля – Зоя Майстровіч, Зося Сачко і Уладзімір Сасна пазнаёмілі жыхароў са сваёй творчасцю.

img_20161007_171106

Гэта першая з цыклу культурніцкіх сустрэч, падчас якіх будзем наведваць мясцовасці нашай гміны – кажа дырэктарка гміннага Цэнтру культуры ў Нараўцы Гэлена Рэент.

– Скончылася лета, настала восень, і мы падумалі зрабіць восеньскае спатканне з мясцовымі жыхарамі і гасцямі. Нашы паэты былі ў гасцях у Орлі, мы іх такасма да сябе ў госці запрасілі.

Наступная сустрэча адбудзецца ўжо 14 кастрычніка ў святліцы ў Семяноўцы, падчас якой адбудзецца паказ стужкі Юркі Каліны “Сярожа”.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара