Вучні з Гародні прынялі ўдзел у польскай дыктоўцы



5 вучняў са школы №36 Гародні прынялі ўдзел у конкурсе Podlaskie Mistrzostwa Оrtografii, што прайшоў у Беластоку.

12516488_1066802560032249_255882652_nМерапрыемства адбываецца ўжо 17 раз і з самага пачатку ў ім удзельнічаюць госці з Гародні. Сёлета тэма дыктоўкі  – стварэнне польскай дзяржавы і хрышчэнне Польшчы ў 966 годзе.

Удзельнікі дыктоўкі:

– Дыктоўка была прысвечаны тэме хрышчэння Польшчы. Было вельмі цікава, але было вельмі шмат незнаёмых слоў – архаізмаў.

– Мы вывучаем польскую мову, увогуле наша школа №36 з польскай мовай навучання.

Бэата Кардаш, настаўніца польскай мовы 5-га агульнаадукацыйнага ліцэю ў Беластоку:

– Шмат гадоў мы супрацоўнічаем з польскімі школамі ў Беларусі з Гародні і Ваўкавыска. Гэта вучні сярэдніх школ з польскай мовай навучання, якія маюць польскія карані.

Вынікі дыктоўкі агучаць 18 красавіка. Арганізатарам конкурса з’яўляецца 5 агульнаадукацыйны ліцэй ў Беластоку.

Лукаш Леанюк, Беларускае Рдыё Рацыя, Беласток

Фота аўтара