Вялікдзень у Пасынках



Гучнае „Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!” прагучала апоўначы з 11 на 12 красавіка – гэтымі словамі праваслаўныя святары і вернікі абвяшчалі радасць Вялікадня. Пасля хрэснага ходу святар адкрыў царкоўныя дзверы, а затым адслужыў Пасхальную Ютрань ды святочную літургію.

DSC_0877

„Хрыстос уваскрос! Сапраўды уваскрос!”, – перадаў велікоднае прывітанне настаяцель царквы ў Пасынках айцец Яўген Сушч:

– Пасха самы важны дзень у царкоўным календары – гэта вялікае свята і для нас вялікая ласка. Нам, праваслаўным, сышоў Святы агонь у Ерусаліме, мы радуемся, што Гасподзь нас не пакідае. Мы, праваслаўныя хрысціяне, трымаемся сваёй культуры, сваёй традыцыі. Калі сустрэнем брата, сястру, то не скажам: „Добры дзень!”, а скажам: „Хрыстос уваскрос!”. Верым, што нам таксама адкажуць: „Сапраўды ўваскрос!”, як гэта рабілі нашы продкі – гэта будзе сведчыць пра тое, што мы праваслаўныя хрысціяне.

У Пасынках пасля святочнай багаслужбы ўсё ўдзельнікі святкаваняў сустрэліся пры святочным стале, які падрыхтавалі прыхаджане. У царкве пачаўся пасхальны тыдзень.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара