“Вялікодны кірмаш з рукадзеллем” у Бельску



Перад будынкам Бельскага дома культуры прайшоў “Вялікодны кірмаш з рукадзеллем”.

racinieuski_kirmasz_bielsk_6

Свае працы прадставілі майстрыцы з Народнага аб’яднання майстроў і мастакоў “Гарадзенскі каларыт”:

Таццяна Шубіна: Гэта ўсё аўтарскія працы: “Кураняты з яйкамі”, “Трусы пасхальныя” ды іншыя жывёліны з кафлі.

Таццяна Прысмакова: Свістулькі, яйкі ўпрыгожаныя стужкамі, лялькі-абярэгі, птушачкі розныя.

Арганізатарамі “Вялікоднага кірмашу з рукадзеллем” сярод іншых з’яўляюцца: Бельскі дом культуры, Культурны цэнтр Беларусі ў Польшчы, ды Таварыства “Вотчына Бельскай зямлі”.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя