Выйдзе восьмы паэтычны зборнік айца Андрэя Беразаўца



У Беластоцкім Цэнтры праваслаўнай культуры прайшла сустрэча з падляшскім святаром і пісьменнікам. Пры поўнай залі людзей святар расказваў пра духоўную місію, якую вядзе менавіта праз паэзію.

— Мы ўсе розныя — адны вельмі дора служаць, другія — прапаведуюць, трэція — будуюць цэрквы і будынкі. Усё гэта своеасаблівы Божы букет. У куце гэтага Божага саду я ўбачыў, што ёсць адно крыху занядбанае месца, і гэта — рэлігійная паэзія.

Прафесар Галіна Тварановіч:

—  Паэт Андрэй Беразавец, у ім прыгожа спалучаецца ў адной асобе служэнне духоўнаму і служэнне паэзіі, але ў гэтым выпадку пераплятаецца і немагчыма, відаць, уявіць сабе асобна святара айца Андрэя і паэта Андрэя Беразаўца.

У час мерапрыемства можна было пачуць песні на словы вершаў айца Андрэя Беразаўца ў выкананні моладзевага царкоўнага хору «Псальмодыя».

Айцец Андрэй Беразавец служыць у парафіі святога Духа ў Беластоку.

Уля Шубззда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтара