Выйшаў дакументальны фільм пра Майдан



Амерыканская кампанія “Netflix” прадставіла дакументальны фільм ізраільскага рэжысёра Яўгена Афінееўскага “Зіма ў агні: украінскае змаганне за свабоду”.

Фільм пра падзеі Еўрамайдана заваяваў некалькі прэмій у Еўропе і ЗША. Кінастужка апублікавана на відэахостынгу Vimeo, як паведамляе korrespondent.net.

«Фільм-хроніка паказвае 93-дзённы перыяд зімы 2013-2014 гадоў, калі на Майдане разгарнуліся жорсткія сутыкненні паміж пратэстоўцамі і сіламі правапарадку», – гаворыцца ў апісанні да фільма.

25 верасня 2015 года ў Вашынгтоне ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Дню незалежнасці Украіны, адбыўся перадпрэм’ерны паказ фільма “Зіма ў агні”, падчас якога Патрыярх Кіеўскі і ўсяе Русі-Украіны Філарэт узнагародзіў рэжысёра Яўгена Афінееўскага ордэнам Святога Уладзіміра Вялікага.

Фільм заваяваў гран-пры на Міжнародным фестывалі фільмаў пра правы чалавека ў Нюрнбергу і прыз глядацкіх сімпатый за лепшы дакументальны фільм на кінафестывалі ў Таронта.