Выйшаў новы гістарычны даведнік пра Беласток



„Беласток – шпацырам праз эпохі” – новы гістарычны даведнік пад такой назвай дазваляе ўбачыць, як выглядаў горад у перыяд 1939-1944 гг. Даведнік у PDF можна спампаваць тут.

Аўтар кнігі, прафесар гісторыі Беластоцкага ўніверсітэта Войцех Слешынскі, апісвае месцы, якіх ужо няма, сярод якіх, старыя габрэйскія кварталы, а таксама як паўставалі будынкі, якія цяпер з’яўляюцца візітоўкай сённяшняга Беластока.

Promo_0028

Кніга выдадзена на польскай, ангельскай і расейскай мовах. Унутры – тры мапы Беластока з розных перыядаў. Аўтар таксама прапануе чытачам дзве экскурсіі па слядах каштоўных будынкаў гэтых часоў.

Promo_0003

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: fontis.bialystok.pl