Выйшла другое выданне альбома “Гарадок у старой фатаграфіі”



Здымкі, знойдзеныя ў сямейных архівах, складаюць шырокую панараму амаль ста гадоў жыцця гэтага мястэчка. Альбом паўставаў цягам некалькі гадоў. Ідэя нарадзілася ў 2006 годзе, яе ініцыятарка Элжбета Грэсь, старшыня Таварыства сяброў Гарадоцкай зямлі:

– Сталы чалавек шукае сваіх каранёў, сваё месца на зямлі, шукае гісторыі той мясцовасці, дзе жыве. Так, вандруючы ад дому да дому, наведваючы нашых старэйшых жыхароў, былі адшуканыя добрыя здымкі, каторыя даюць шмах тэмаў для разваг і адначасова паказваюць вялікасць нашага мястэчка ў даваенны час.

Выданне можна лічыць унікальным, таму што старыя фотаздымкі Гарадка нідзе ў вялікай колькасці не публікаваліся. У выданні прадстаўленыя 119 фотаздымкаў, якія ахопліваюць цэлае стагоддзе гарадоцкай гісторыі: ад першых гадоў ХХ стагоддзя – да сучаснасці.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя