Вынікі конкурсу “Падляшская мазаіка”



Удзельнікі конкурс запраектавалі кампутарную гульню, якая паказвае шматкультурнае багацце Падляшскага ваяводства. За сваю працу вучні беларускага ліцэя ў Бельску Падляшскім атрымалі першую ўзнагароду ў конкурсе “Падляшская мазайка. У пошуках супольнасці памежжа”.

Дам’ян Сахарчук, Міхал Скарбіловіч, Губерт Сакалоўскі і Давід Шумелюк стварылі праект “Маё Падляшша”.

“Гэта адукацыйная гульня, якая пераносіць нас у розныя месцы ваяводства, між іншым – на праваслаўную Гару Грабарку або ў мячэць у Крушынянах”, – кажа Міхал Скарбілевіч:

– Маем героя, які збірае на Грабарцы часціны іконы. Калі збярэ ўсе часціны, на экране з’яўляецца інфармацыя пра Грабарку і перанасіць нас у наступную лякацыю.

На конкурс “Падляшская мазайка” сёлета даслалі 167 конкурсных працаў з 30-ці школаў. Сярод узнагароджаных працаў былі малюнкі, кароткія фільмы і вершы, якія прадстаўляюць разнастайнасць рэгіёну.

Конкурс супольна з падляшскім куратарам асветы і ваяводскім асяродкам культуры арганізуе дэпутат Сейму Роберт Тышкевіч.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя