Выстава Майстэрні мастацкіх тэхнік у Гайнаўцы



Амаль 100 мастацкіх работ 10 мастакоў-аматараў, аб’яднаных гайнаўскім мастаком Даньелем Грамадскім з Майстэрні мастацкіх тэхнік, можна ўжо глядзець на выставе ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы. “У нашай майстэрні працуем у шматлікіх тэхніках, і гэта відавочнае на выставе”, – кажа кіраўнік Майстэрні мастацкіх тэхнік Даньель Грамадскі:

Маляванне алеем, такія тэхнікі рысунка, як аловак, вугаль, графіка, манатыпія, гіпсарыт, лінагравюра. Дзейнасць майстэрні палягае не на тым, каб маляваць вельмі складаныя кампазіцыі, а менавіта паказаць, якія магчымасці дае кожная тэхніка ці кампазіцыя колераў.

Выставу Майстэрні мастацкіх тэхнік можна наведаць да 15 траўня. Сама майстэрня дзейнічае з 2010 года і дала магчымасць паспрабаваць сябе ў мастацтве некалькім дзясяткам мастакоў-аматараў.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Гайнаўка

Фота аўтара