Выстава «Святыя куты Падляшша» адкрылася ў Беластоку



“Святыя куты Падляшша — знікаючая традыцыя праваслаўнай вёскі”. Такая выстава адкрылася ў Цэнтры праваслаўнай культуры ў Беластоку. Мэта экспазіцыі — увекавечванне на фотаздымках традыцыйных і сучасных малітоўных кутоў у праваслаўных хатах на Падляшшы.

Гаворыць адзін з арганізатараў выставы Тамаш Грэсь:

— У некаторых гэта толькі адна завершаная ікона, у некаторых толькі вісіць ручнік і аздобленая частка, а ў некаторы гэта даволі вялікі збор іконаў, якія значаць для гэтай асобы даволі шмат. Мы хацелі ўсё гэта сабраць, і тое, што мы бачым тут, толькі невялікі зачатак усяго. На наступны год мы хочам зрабіць болей, каб паказаць шырэйшую экспазіцыю.

Выставу ладзіла аб’яднанне Orthnet.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя