Выстава Уладзіміра Блюдніка ў Гайнаўцы (абноўлена)



У Музеі і асяродку беларускай культуры адкрылася выстава жывапісу ды графікі Уладзіміра Блюдніка.

Беларускі мастак, паэт, празаік родам з Дзятлава, але жыве і працуе ў польскім горадзе Познань. З’яўляецца сябрам познаньскага Беларускага культурна-навуковага цэнтра. Уладзімір Блюднік стварае графікі ды карціны на палатне і на дошцы ў класічнай тэхніцы.

„Гэта апошняя ў 2015 годзе выстава ў межах “Беларускага алфавіту мастацтва,” – кажа дырэктар Беларускага музея ў Гайнаўцы Тамаш Ціханюк:

– Наш чарговы госць гэта беларус Уладзімір Буднік. Ягоныя працы ўпершыню будуць прадстаўленыя на выставе на Падляшшы.  У яго было шмат выставаў у розных месцах, але на Падляшша ён трапіць упершыню. Таму, тым больш варта наведаць нашу выставу.

“Для выставы на Падляшшы я зрабіў адмысловы адбор сваіх працаў – з ухілам на гледача, які ведае ды адчувае па-беларуску”, – тлумачыць Уладзімір Блюдніка:

– Мне здавалася, што калі выстава адбываецца ў беларускім музеі, у гэтым рэгіёне Польшчы жыве найбольш беларусаў, таму я вырашыў знайсці ў сваёй творчасці працы, якія найбольш аддаюць такую беларускую  тэматыку. Я сабраў графікі, жывапіс з 1998 года па сённяшні дзень, і выбраў работы найбольш характарыстычныя для  беларускай серыі “Вяртанне”.

Выстава адкрылася ў межах “Слоўніка Беларускіх Мастакоў”. Адначасова з’явіўся каталог пра асобу і творчасць Уладзіміра Блюдніка.

plakat-błudnik4

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара