Выстава „З гарышча, куфра і шуфляды” ў Крынках



Каб зазірнуць у гісторыю Крынак, што на Беласточчыне, і ўбачыць, як некалі жылі беларусы, варта наведаць выставу ў старой сінагозе.

DSC02240

„З гарышча, куфра і шуфляды” – этнаграфічная выстава пад такой назвай нагадвае пра традыцыі памежнага мястэчка. Найбольшая частка экспанатаў паходзіць з прыватнай калекцыі старшыні фонда „Pro Bona Krynki” Люцыны Юркевіч:

– Людзі мне гэта прыносілі, яны ведалі, што я гэта люблю, а ім гэта ўжо непатрэбна. На гэту выставу я забрала ўсе сурвэткі, якія рабіліся кручкамі і спіцамі. Гэта такая заява, што ў Крынках трэба зрабіць калі не музей, то прынамсі хатку.

Фонд „Pro Bona Krynki” таксама даследуе асаблівасці мясцовай беларускай гаворкі. Выстава „З гарышча, куфра і шуфляды” будзе працаваць да канца жніўня.

Уля Шубзда Беларускае, Радыё Рацыя