Выстава “Збор. Cтварэнне архіва”



40 беларускіх мастакоў і 40 мастацкіх працаў. У беластоцкай галерэі „Арсенал” прайшоў вернісаж выставы “Збор. Cтварэнне архіва”.

DSC08685

Гэта першая спроба сабраць у адным месцы значныя выявы беларускага сучаснага мастацтва. Можна пазнаёміцца з творчасцю  Андрэя Лянкевіча, Лявона Тарасэвіча, Артура Клінава, Алеся Пушкіна , Сяргея Барбарэкі ды іншых.

DSC08652

Асноўнай задачай выставы было паказаць не канкрэтных мастакоў, а тэндэнцыі ў сучасным беларускім мастацтве, кажа адзін з яе куратараў Сяргей Кірушэнка:

– Калі мастак нават малавядомы, але рабіў моцныя перформансы, то мы яго ўключалі. Шмат прац сацыяльнага плана. Ёсць мінімалізм, традыцыі якога ідуць з ХХ века.

Выстава беларускіх сучасных мастакоў працуе ў беластоцкай галерэі Арсенал да 8 кастрычніка.

DSC08681

Куратары выставы запрашаюць таксама наведаць сайт kalektar.org, дзе можна пазнаёміцца з творчасццю іншых беларускіх сучасных мастакоў.

Лукаш Леанюк, Беласток, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара