Як палепшыць якасць жыцця і затрымаць міграцыю з Падляшша?



Як палепшыць якасць жыцця і такім чынам затрымаць міграцыю людзей з Падляшскага ваяводста. Над гэтым дыскутавалі навукўоцы, самаўрадаўцы і прадпрымальнікі ў ваяводскай ўправе ў Беластоку. Паводле дадзеных статыстыкі, колькасць насельніцтва на Падляшшы з 2000 года паменшылася на 22 тысячы. Толькі 17 адсоткаў жыхараў ваяводства – гэта моладзь, з кожным годам павялічваееца колькасць пенсіянераў. Усе згодна падкрэсліваюць, што каб зменшыць міграцыю і павялічыць нараджальнасць патрэбныя новыя добра аплачваемыя месцы працы. Паводле войта гімны Нараўка Міколы Павільча, важная таксама рознага тыпу інфраструктура:

–  Трэба, каб жыхар нашай гміны не меў горшых умоў, чым у іншых месцах Польшчы. Вада, каналізацыя, электрычнасць, дарогі – гэта абавязкова. 

У параўнанні з мінулым годам колькасць людзей на Падялшшы паменшылася на 1200 чалавек. Зараз у ваяводстве пражывае амаль мільён дзвесце тысяч жыхараў.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток