Як сепаратысты прасілі агнявой падтрымкі ў расейцаў



Сілы АТА перахапілі перамовы сепаратыстаў і расейскіх войскаў пад Горлаўкай.

(На запісе прысутнічае ненарматыўная лексіка).

Узброеныя Сілы Украіны нанеслі зваротны ўдар па пазіцыях гібрыдных войскаў РФ пад Горлаўкай. Украінскія жаўнеры 43-га асобнага мотапяхотнага батальёна распавялі, што ўкраінскія пазіцыі 15 жніўня былі абстраляныя з аўтаматычнага станковага гранатамёта. У адказ УСУ ўжылі стралковую зброю, станкавыя супрацьтанкавыя гранатамёты, аўтаматычныя станкавыя гранатамёты і 82-мм мінамёты, адвод якіх не прадугледжаны менскімі пагадненнямі. Пасля зваротнага ўдару ўкраінскіх войскаў, баевікі папрасілі агнявой падтрымкі артылерыі і „Градаў”, каб знішчыць пазіцыі ўкраінскага войска.

На запісе чуваць, што сепаратысты панеслі страты ў выніку зваротнага ўдару. Акрамя гэтага, як сведчаць байцы, абяцаная „праз 10 хвілін” дапамога баевікам так і не паступіла.

liga.net