Як спалучыць мастацтва і дапамогу людзям?



Як спалучыць мастацтва і дапамогу людзям? Пра гэта даведаліся ў Бельску Падляшскім. У мясцовым доме культуры адбыліся паказы спектакляў бельскай тэатральнай групы «The M.A.S.K.». Пад час мерапрыемства сярод публікі ды акцёраў праходзіў збор грошай для дзяцейз абмежаванымі магчымасцямі  з Комплексу спецыяльных школ імя Яна Паўла ІІ у Бельску Падляшскім ды фонда «Маю Мару», які здзяйсняе мары дзяцей з анкалагічнымі хваробамі. Апрача спектакляў адбыліся дабрачынныя латарэі ды аўкцыёны.

Кажуць арганізатары акцыі Мартына Янкоўская і Мартына Шчужэўская:

— Мы вельмі хочам дапамагчы іншым людзям і думаем, што гэта добрая ініцыятыва, гэта наш поспех і мы вельмі задаволеныя гэтым.

РР: Чаму менавіта такая форма, чаму тэатр?

— Я думаю, што бельская моладзь — вельмі здольныя людзі, і што яны вельмі любяць выступаць. Многія з нашых сябровак удзельнічаюць у тэатры.  

Акцыю ладзілі ў рамках праекта «Маладыя лідары шанцам актывізацыі мясцовай грамадскасці»Ю які працуе пры Таварыстве «Фарос».

cimg6658

cimg6660

cimg6672

cimg6680

cimg6681

cimg6755

cimg6760

cimg6762

cimg6765

cimg6766

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Бельск Падляшскі

Фота аўтара