Як вясковы фатограф



 

«Як вясковы фатограф» — цыкл здымкаў студэнта фатаграфіі Кацпэра Берылы, які можна паглядзець ля Семяноўскага вадасховішча.

Экспазіцыя з каля 20-ці здымкаў расказвае пра жыхароў вёскі Лука, якіх пасля стварэння вадасховішча перасялілі ў розныя месцы Падляшша.

ў васмідзясятых гадах. Інспірацыяй да стварэння выставы была асоба вясковага фатографа з Лукі Якуба Смольскага, кажа Кацпэр Берыла:

.— Па гэтых здымках бачна, што яны вельмі розныя, але і ў Смольскага бачна, што ён, у пэўным сэнсе, «эвалюцыянаваў» як фатограф. Перада мной доўгі шлях, каб дайсці да роўня Смольскага, але я буду старацца.

Сёлета зроблены толькі адзін фотаздымак: уласніцы гэтай хаты, яе дачкі і ўнучкі — тры жанчыны на адным фотаздымку.

Выстава чорна-белых фотаздымкаў былых жыхароў вёскі працуе да канца жніўня. Іх можна пабачыць у вокнах апошняй хаты, якая засталася пасля вёскі Лука, па дарозе ў Стары Двор.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Лука

Фота аўтара