Як заахвоціць моладзь да прадпрымальніцтва?



Як навучыць маладых людзей прадпрымальніцтву і заахвоціць іх да рэалізацыі сваіх ідэяў? На такія пытанні шукаюць адказу прадстаўнікі Беларусі ад сваіх польскіх калегаў.

SONY DSC

У Беласток з візітам прыехалі прадстаўнікі адукацыі, самаўрадаў і пазаўрадавых арганізацый,  якія займаюцца папулярызацыяй прадпрымальніцтва сярод маладога пакалення. Паводле адной з удзельніц дэлегацыі Ірыны Шумскай, галоўная праблема для Беларусі, як для постсавецкай краіны, – гэта ўсебаковае спрыянне зменам і трансфармацыі ментальнасці не толькі моладзі, але таксама і дарослых.

– Ёсць такі комплекс, што людзі прызвычаіліся атрымліваць заробак, браць на сябе нейкую рызыку, нейкую адказнасць за ўласнае жыццё, за сваю справу – гэта трэба мяняць. А змяніць гэта можна пры дапамозе асветы, адукацыі, падтрымкі розных ініцыятыў. Таму тут вельмі карысны і цікавы для нас польскі досвед.

У візіце ў Беласток прымае ўдзел 14 чалавек. Госці наведваюць беластоцкія школы і паўдзельнічаюць у адмысловых майстар-класах. Праект рэалізуе Падляшскі фонд рэгіянальнага развіцця ў Беластоку.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтара