Ці ўвядуць беларускую мову ў школах на Дуброўшчыне?



Паволе дзейнага закону ў Польшчы мову меншасці можна вывучаць у школе, калі знойдзецца, што найменш, сямёра ахвотных. На думку дырэктара ліцэя ў Дуброве Беластоцкай Яраслава Будніка, школа адкрытая на такія прапановы:

— Група для зацікаўленых асобаў, якія вывучалі б беларускую мову, гэта відавочнае пашырэнне магчымасцяў. Я думаю варта таксама вяртацца да простай мовы, якой людзі яшчэ нядаўна вельмі часта карысталіся, а цяпер, усё радзей. Калі б такая прапанова была пададзена, мы, як Рада гміны пэўна схіліліся б над гэтым.

Беларускую мову як родную вывучаюць ў Падляшскім ваяводстве каля трох  тысяч дзяцей і моладзі ў пачатковых школах, гімназіях і ліцэях. Гэта пераважна вучні з Бельскага і Гайнаўскага паветаў.

 

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя