Якой стратэгіі развіцця будзе трымацца Падляшша?



Ці ў правільным кірунку ідзе гаспадарчае і сацыяльнае развіццё Падляшскага ваяводства? На гэтае пытанне паспрабавалі адказаць самаўрадаўцы і прадпрымальнікі з Падляшша ў час канферэнцыі наконт стратэгіі развіцця ваяводства да 2020 года. Паводле самаўрадаўцаў, вельмі цяжка атрымаць фінансаванне з некаторых еўрапейскіх праграмаў дапамогі ў галіне гаспадаркі ці турызму. Часам не можам, а часам гэта проста не аплачваецца, кажа войт гміны Нараўка Мікола Павільч.

Ёсць тэрыторыі пад інвестыцыі, але каб забудаваць іх, трэба мець падрыхтаваны тэхнічны праект. Таксама бракуе грошай у сістэме на турыстыку. А турыстычныя атракцыі – гэта якраз той магніт, які прыцягвае людзей.

Стратэгія развіцця Падляшскага ваяводства была прынятая ў 2014 годзе. У час канферэнцыі гаварылі таксама пра неабходнасць адкрыцця падляшскага адрэзка мяжы з Беларуссю. Бо гэта будзе спрыяць развіццю гаспадаркі і турызму на памежжы.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўатра