Яланта Гадэк: Працягваем супрацу з гарадзенскай бібліятэкай імя Карскага



Сучасная бібліятэчная сітэма, павінна даць магчымасць абсугоўвання без дапамогі бібліятэкара. Гэта адна з навінак, якія ўводзіць „Падляшская ксёнжніца” ў Беластоку. Дадаткова бібліятэка ўводзіць да 26 кастрычніка звальненне ад штрафу для ўсіх тых, хто пратэрміноўвае кніжкі. „Падляшская ксёнжніца” надалей будзе супрацоўнічаць з іншымі бібліятэкамі, у тым ліку і з Гародні, – кажа яе дырэктарка Яланта Гадэк.

– Пацвердзілі далейшую супрацу з гарадзенскай бібліятэкай імя Карскага. Я была там у чэрвені. А таксама з бібліятэкай Урублеўскага ў Літве. З імі таксама працягвае супрацоўнічаць. Плануем супольныя публікацыі, бярэм супольны ўдзел у канферэнцыях.

Паводле Яланты Гадэк, „Падляшская ксёнжніца” як раней будзе арганізаваць сустрэчы з беларускімі аўтарамі ў межах цыклу “Літаратурных серадаў”. Яшчэ у лістападзе бібліятэка зладзіць сустрэчу з былым амбасадарам Польшчы ў Беларусі Лешкам Шарэпкам якога кніжка “Аблічча Беларусі. Запіскі амбасадара” мае сёння сваю прэм’еру.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя

Фота wspolczesna.pl